У Мядзельскім музеі народнай славы сёння пачалася выстава фотапаратаў з калекцыі мядзяльчаніна Івана Целяка. Яго збор фотаапаратаў налічвае больш за 260 экспанатаў, сярод якіх ёсць сапраўдныя рарытэты. Есць і некалькі кінакамер. Прымеркаваў выставу калекцыянер да юбілею жонкі Ганны Міхайлаўны. Працягнецца выстава па 9 сакавіка.